Проведен 118 141 розыгрыш
Следующий через 9 минут

Последние победители



Пятрусь Броўка

Надзя-Надзейка

Плача сірочая ў лесе жалейка...
— Сціхла ты,
Змоўкла, наша Надзейка.
Хто-ж гэта думаў, як давялося:
Вочы закрыла хмурая восень,
Выцвілі косы,
Шчокі запалі,
Рукі завялі.

— Надзя! Надзейка! — плача жалейка. —
Болей рукам тваім
Жыта не жаці,
Жыта не жаці,
Снапоў не вязаці. —
Трэцюю ночку вісне дзяўчына
На белай бярозе ля роднай хаціны.
Горачка-гора сэрца скавала,
Што-ж ты, бярозанька, не ўратавала?

З лісцем пажоўклым горкія слёзы
Падаюць, сыплюцца з белай бярозы:
— Добрыя людзі, жальбу здыміце,
Лепей мяне вы, бярозу, спіліце.
Гэтую дзеўчыну знала я дзіцем... —
Жоўты пясочак,
Зялёны вяночак,
Сінія вочкі,
Што васілёчкі.

Буйныя ветры, лютыя буры...
Ходзіць па лесе хлопец пануры.
— Надзя! Надзейка!.. — плача жалейка.
З лісцем пажоўклым горкія слёзы
Падаюць, сыплюцца з белай бярозы:
— Хлопец-юнача, смутныя вочы,
Зрэж мяне, белую, цёмнаю ноччу, —
Цяжка стаяць мне з горам дзявочым.
Помню я смех ваш,
Гулі-гулянкі,
Песні-вяснянкі
Аж да світанку.

Хлопец жалобу носіць...
Показать полностью
па полі.
Ён у бярозы пытаецца з болем:
— Што-ж не схавала ты любую голлем?..
— Надзя! Надзейка!.. — плача жалейка...

З лісцем пажоўклым горкія слёзы
Падаюць, сыплюцца з белай бярозы:
— Як наляцела цемра-навала,
Змеі напалі, джалілі джалам.
Дымам дыхнулі, — чорнай я стала,
З крыкам і тлумам,
Гвалтам і глумам
Красу загубілі,
Дзяўчыну забілі.

Ходзіць па лесе, пушчах, дубровах
Хлопец разгневаны, хлопец суровы:
— Скора вярнуся
Разам з сябрамі,
Грукнем маланкамі
Ды перунамі,
Выпечам змеяў жалезам калёным,
Неба ачысцім, хмары разгонім,
Дзеўчыну ўславім,
Голле расправім,
Травы абсыплем чыстай глязою,
Чыстай слязою,
Быццам расою.
— Надзя! Надзейка!.. — кліча жалейка.
Читать полностью: http://sledvainy.ru/nadzya-nadzeika
2
× Пришло новое сообщение